Выставачны праект «Быў. Ёсць. Буду ... » да юбілейнай даты Уладзіміра Караткевіча ў Магiлёве
Сёння, 26 лістапада беларускаму пісьменніку, паэту, драматургу і сцэнарысту Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 90 гадоў.
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч з'яўляецца яркай і значнай асобай у айчыннай літаратуры XX стагоддзя. Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Яго творчасць адрозніваецца глыбока рамантычнай накіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна узбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Сучаснікі ведалі Уладзіміра Караткевіча як чалавека невычэрпна светлага настрою, які ўмеў смяяцца як дзіця, усёй душой любіў родных людзей і родную зямлю.
Да гэтай юбілейнай даты Магілёўскі абласны мастацкі музей імя В.П. Масленікава ўяўляе выставачны праект «Быў. Ёсць. Буду ... ».
Запрашаем Вас у музей.